КАФЕ́ЙНАЕ ДРЭ́ВА,
род кветкавых раслін
Вечназялёныя ці лістападныя дрэвы і кусты. Лісце скурыстае, суцэльнакрайняе, супраціўнае. Кветкі белыя, духмяныя. Плод — касцянкападобны, чырванаваты, з сакаўным ядомым каляплоднікам. Насенне — паўшарападобныя зярняты, якія маюць 0,6—2,7% кафеіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)